Новости
Новости
17 лютага дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Шутава працавала ў сваёй выбарчай акрузе
Асноўныя пытанні, з якімі землякі 17 сакавіка прыйшлі на прыём да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Святланы Шутавай, тычыліся святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі, якое ўжо набліжаецца.
І гэта вельмі добра, што нашы людзі неабыякавыя да належнага падтрымання святых месцаў, дзе пасля куль карнікаў знайшлі апошні зямны прытулак мірныя жыхары ў гады Вялікай Айчыннай вайны, што яны займаюцца пошукам імён загінуўшых тады на Асіповіччыне, наогул ваенна-патрыятычным выхаваннем падрастаючага пакалення. Зразумела і хваляванне асобных за сённяшні стан беларускай мовы і літаратуры: сапраўдны беларус роднай мовай валодаць павінен абавязкова.
Словам, паўтарагадзінная размова прынесла рэальную карысць абодвум бакам. І яе потым арганічна дапоўніла запланаванае наведванне Святланай Аляксандраўнай мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея, дзе дэпутат бліжэй пазнаёмілася з гісторыяй сваёй выбарчай акругі, пачула ад кіраўніцтва і супрацоўнікаў установы шмат цікавага наконт і ўжо зробленага, і задумак на заўтра.

