Главная
Новости
Новости
Новости
Печкі-лавачкі і нядобрасуседскія адносіны
28 03/2020
Два чалавекі прыйшлі асабіста і два патэлефанавалі. Прыём грамадзян і прамую лінію правяла 16 сакавіка дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Шутава.
Слухаючы першага наведвальніка, гэта была жыхарка Глуска, я падумала: добра, што ў нас з суседзямі атрымалася наладзіць добрыя ўзаемаадносіны і не сварыцца. Бо гэта ж толькі глум часу, нерваў і здароўя — пастаянныя звадкі і сваркі з суседам, з якім не тое што побач, а ў адным доме, што на дзве кватэры, жывеш. Менавіта такое неспакойнае жыццё, такія нямірныя адносіны склаліся паміж жанчынай і яе суседам і доўжацца ўжо не адзін год. Апошнім часам яна пакутуе ад занадта гучнай музыкі, якую ўключае сусед, у адказ на просьбу зрабіць цішэй — брыдкая лаянка і знявага, расказала наведвальніца. Участковы прыходзіў па яе просьбе, гутарыў з парушальнікам спакою, але праз нейкі час усё паўтаралася і паўтараецца дагэтуль. Выйсце з сапраўды непрыемнай і няпростай сітуацыі можна, безумоўна, пашукаць у судзе, але для суда адных слоў будзе недастаткова — патрэбны доказы хаця б той жа абразы, растлумачыла Святлана Шутава. А можна — і гэта найбольш прымальны варыянт — паспрабаваць памірыцца з суседам: калі не дамовіцца з ім, то хаця б не рэагаваць на яго дзеянні ні словамі ў яго адрас, ні скаргамі і заявамі, тады, магчыма, і ён супакоіцца, надакучыць гульня ў адны вароты. Жанчыне ж, па яе прызнанні, толькі гэтага і трэба: каб ён яе не чапаў, як яна яго не займае.
А вось наступнаму наведвальніку хацелася і часам вельмі патрэбна, каб на яго просьбы і заявы якраз-такі рэагавалі актыўна і аператыўна. Гаворка ідзе пра водаразборную калонку, што ўстаноўлена ў яго двары: часам яна ламаецца, ваду не перакрыць, і цячэ яна не проста так, а па лічыльніку, а значыць, за грошы. Вось тут і патрэбны хуткае рэагаванне і дапамога спецыялістаў водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі. Аднак, па словах наведвальніка, аператыўнасць — не іх канёк — ні тады, калі гэтая служба была ў складзе мясцовага “Жылкамгаса”, ні цяпер, калі яна падпарадкоўваецца бабруйскаму водаканалу (цяпер гэта Глускі ўчастак Асіповіцкага аддзялення водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі філіяла “Бабруйскводаканал”). Праўда, падчас прыёму высветлілася, што чалавек са сваімі заяўкамі на рамонт калонкі па-ранейшаму звяртаўся ў дыспетчарскую “Жылкамгаса”, і вось тут ужо невядома: або адтуль заяўку не перадавалі па назначэнні (зрэшты, гэта ўжо не іх справа), або перадавалі, але водаправодчыкі насамрэч не рэагавалі. Як бы там ні было, жыхару Глуска растлумачылі, што цяпер патрэбная яму служба не адносіцца да “Жылкамгаса”, знаходзіцца яна асобна і мае асобныя нумары тэлефонаў. Туды, у гэтую службу, і патрэбна звяртацца ў выпадку чаго. У свой час газета пісала пра гэту рэарганізацыю, і давала тэлефон дыспетчарскай, праўда, бабруйскай (глускіх тэлефонаў у рэдакцыі таксама няма), паўторым яго і зараз — 8-0225 72-11-28. Раз глускі ўчастак адносіцца да бабруйскага водаканала, там, спадзяёмся, або прымуць заяўку, або пераадрасуюць, куды трэба. Што да канкрэтнай праблемы, з якой звярнуўся чалавек, то пасля прыёму ў дэпутата яна нарэшце вырашылася — калонку адрамантавалі.
Вырашылася з дапамогай дэпутата і яшчэ адна праблема: шматдзетная маці паскардзілася, што ёй назначылі адрасную сацыяльную дапамогу не на максімальны тэрмін — шэсць месяцаў, а толькі на два. Як высветлілася, у гэтай сям’і сапраўды нізкі ўзровень даходаў (таму і назначылі дапамогу), аднак у пэўнай ступені тут у гэтым самі вінаватыя, бо гаспадар не працуе і такім чынам пагаршае сваё матэрыяльнае становішча. Між тым спецыяльнасць у яго запатрабаваная, і ў мясцовую гаспадарку, куды яму параілі звярнуцца, яго з гатоўнасцю ўзялі. На час напісання артыкула мужчына праходзіў медкамісію, а сям’я цяпер мае магчымасць на падаўжэнне тэрміну атрымання дапамогі.
Другі тэлефонны званок быў ад пажылой жыхаркі Глуска. Акцэнт на ўзросце зроблены таму, што выказаная праблема звязана якраз з гэтым. Жанчына папрасіла, каб на вуліцы Кірава ўстанавілі пару лавачак, бо чалавеку ў гадах цяжка дайсці да цэнтра гарпасёлка без адпачынку, а прысесці няма дзе (ёсць прыгожы новы прыпынак з лавачкай, але да яго яшчэ дайсці патрэбна, ён амаль у канцы (або ў пачатку) названага маршрута). Дарэчы, пераадольваць працяглы шлях без адпачынку старым даводзіцца і ў напрамку бальніцы, па вуліцы Сацыялістычнай, там таксама няма лавачак, а яны, адна-дзве, мяркуючы па размовах з людзьмі, там таксама патрэбны. Словам, праблема існуе, праблема заяўлена, і мясцовыя жыхары чакаюць яе вырашэння.
Новости по теме:
Работа в округе
Все новости
(+37517)2226318
Помощники депутата
Левченко Александр Александрович
г.п.Глуск, ул.Кирова, д.16, каб.45
(802230)78992, (8029)3635144
Кулаков Виталий Александрович
г. Осиповичи, ул.Сумченко, д.33/2, каб.205
(802235)66097

