Новости
Новости
Шчырая размова
Асіповічы — нягласная сталіца беларускіх артылерыстаў, 15 лютага тут традыцыйна прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды адзначэння Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, якіх у райцэнтры багата, таму сустрэчу з актывам райаргструктуры ГА “БСВВА” дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святланы Шутавай, якая напружана працавала ў панядзелак у сваёй выбарчай акрузе, варта выдзяліць асобна.
Шчырая размова адбылася ў музеі сярэдняй школы № 3, створаным уласнымі сіламі “афганцаў” па ініцыятыве старшыні мясцовай суполкі Юрыя Корбана, і прайшла яна ў фармаце адкрытага дыялога. Дэпутат расказала пра новую для сябе работу ў якасці парламентарыя і адказала на шматлікія цікавячыя ўдзельнікаў сустрэчы пытанні, а тагачасныя воіны-інтэрнацыяналісты падзяліліся сваімі меркаваннямі наконт асобных момантаў ваенна-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, параілі “вярхам” вярнуцца да пытання ўшанавання героя-падпольшчыка Фёдара Крыловіча больш высокай узнагародай за знакамітую дыверсію на станцыі Асіповічы ў перыяд фашысцкай акупацыі, а таксама неабходнасці перагляду сістэмы ільгот для воінаў-інтэрнацыяналістаў і ліквідатараў Чарнобыльскай катастрофы з улікам практыкі суседніх краін — той жа Расіі ды Украіны.

