Новости
Новости
Сустрэчы ў Асіповіцкім раёне
Плануючы наведванне сваёй выбарчай акругі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Шутава пастарался 17 лютага па максімуму рацыянальна выкарыстаць рабочы час: напачатку — наведванне “афганскага” музея і сустрэча з воінамі-інтэрнацыяналістамі, потым — пераезд у рабочы пасёлак Ялізава, прыём грамадзян па асабістых пытаннях і размова з калектывам сярэдняй школы, аналіз зробленага тут з моманту папярэдняй сустрэчы ў час выбарчай кампаніі, стану будаўнічых работ, якія працягваюцца.
У цэлым уражанне па выніках наведвання Ялізава нядрэннае,
адчуваецца, што пасёлак няхай і паціху, але мэтанакіравана мяняецца ў лепшы
бок. Так, большасць уздымаемых людзьмі пытанняў і ў панядзелак тычылася
добраўпарадкавання вуліц-дарог ды прыдамавых тэрыторый (да добрага ж хутка
прывыкаеш), але і станоўчыя зрухі ў наяўнасці. Апошняе, дарэчы, ніхто з
мясцовых жыхароў не аспрэчвае. А калі ў наяўнасці развіццё, назіраецца станоўчая
дынаміка, значыць, напрамак абраны правільны.

